Досуги и развлечения

«Будзь прыродзе сябрам» (забава для дзяцей)

развернуть
«Будзь прыродзе сябрам»
Забава для дзяцей старшай групы (5–6 гадоў) з удзелам бацькоў
 
Праграмныя задачы: фарміраваць уменні правільнага ўзаемадзеяння са светам прыроды, устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, замацоўваць уяўленні аб жывёльным і раслінным свеце роднага краю, развіваць цікавасць да жыццёвых праяўленняў раслін і жывёл, узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей па тэме; развіваць увагу, мысленне, актыўныя маўленчыя зносіны, садзейнічаць згуртаванню дзяцей і бацькоў; выхоўваць маральнае, эмацыянальна станоўчае і эстэтычнае стаўленне да прыроды, адказнасць за стан прыроды бліжэйшага акружэння.
Матэрыял і абсталяванне: мяч, па 2: карзіны з часткамі сюжэтных карцін (па колькасці ўдзельнікаў-дзяцей), лісты паперы, ручкі, абручы на галаву з выявай жывёлы, 6 мяккіх кубоў, 10 кегляў, касцюмы з непрыдатнага матэрыялу, сігналы зялёнага і чырвонага колеру па колькасці дзяцей, па колькасці ўдзельнікаў гальштукі з надпісам “Сябар прыроды”, прэзентацыя, аўдыязапісы: “Гукі лесу”, лірычнай, урачыстай музыкі; мультымедыйная ўстаноўка, 2 невялікія столікі.
Папярэдняя работа: арганізацыя віртуальных экскурсій у лес, на луг, да рэчкі і возера, вернісажаў, гульняў экалагічнай тэматыкі, прагляд прэзентацый з выявамі аб’ектаў жывой і нежывой прыроды роднага краю, гутаркі пра жывёльны і раслінны свет, падрыхтоўка касцюмаў з непрыдатнага матэрыялу.
 
Ход мерапрыемства
Мерапрыемства суправаджаецца паказам прэзентацыі (змешчана на мультымедыйным дадатку № 14 да часопіса “Пралеска”). Пад лірычную музыку ўдзельнікі (дзеці і бацькі) уваходзяць у музычную залу і становяцца ў цэнтры.
Вядучы (В.). Добры дзень, дарагія сябры! Давайце возьмемся за рукі, усміхнемся адзін аднаму і пажадаем добрага настрою. (Дзеці і іх бацькі становяцца ў круг і ўсміхаюцца адзін аднаму.) Як добра, што мы сёння тут разам! Здаровыя, радасныя, задаволеныя!
Дзеці, скажыце, чым вы любіце займацца больш за ўсё на свеце? (Гуляць.) А як вы лічыце, больш цікава гуляць аднаму ці з сябрамі? (Больш цікава з сябрамі.) Так, згодна з вамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, паважаныя бацькі, я запрашаю вас пагуляць разам у клубе вясёлых і знаходлівых. Згодныя? (Так!)
Сённяшняя сустрэча прысвячаецца прыродзе. Зберагаць і ахоўваць яе — наша агульная задача. Вітаем удзельнікаў!
Пад апладысменты каманды становяцца ў шарэнгі насупраць адна адной.
Каманда “Вясёлка”.
Беларуская прырода — Лес, азёры, шумны гай. Беларуская прырода — Сонца, рэчка, небакрай.
Р. Булаш
Каманда “Праменьчык”.
У любую пару года,
слухай родную прыроду —
ты пачуеш галасы
таямнічае красы.
В. Жуковіч
Вядучы прадстаўляе журы.
В. Журы будзе ўважліва сачыць за нашай гульнёй. За кожнае правільна выкананае заданне вы будзеце атрымліваць балы. Пераможа каманда, якая набярэ большую колькасць балаў.
Мы аб'яўляем пра пачатак,
Усім жадаем толькі перамог,
Каб разумнейшым, лепшым, першым
Стаць удзельнік кожны змог!
                          Н. Маліноўская
Гульня “Пытанне-адказ”
Вядучы па чарзе загадвае камандам загадкі, задае пытанні, прапануе выканаць заданне.
Цяплеюць сонца промні — І растаюць ільды. І шпак пяе ў шпакоўні На розныя лады.
Лясы і пералескі Святочна расцвілі: Сагрэлі нас пралескі Усмешкамі зямлі. (Вясна.)
У. Мазго (перапрац.)
Шмат у ім дзівосаў!
Сосны да нябёсаў,
Бярозы і дубы,
Ягады, грыбы,
Звярыныя сцяжынкі,
Узгоркі, катлавінкі,
Ландыш серабрысты,
Паветра вельмі чыстае,
Мяккая трава,
На суку сава. (Лес.)
Т. Краско
Колькі ног у вужа? (У вужа няма ног.)
Што зімою есць жаба? (Нічога, яна спіць.)
Якая птушка “лечыць” дрэвы? (Дзяцел.)
Якая птушка падкідвае свае яйкі ў чужыя гнёзды? (Зязюля.)
Якога звера можна назваць даўгавухім? (Зайца.)
Які грыб носіць назву ляснога драпежніка? (Лісічка.)
У якога насякомага вушы на нагах? (У коніка.)
Якое насякомае гіне пасля таго, як уджаліць? (Пчала.)
В. Паўтарыце хуткагаворкі:
Белы бусел баеў байку беламу зайку.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэва.
Журы падводзіць вынік гульні.
Гульня-эстафета “Складзі апавяданне”
Удзельнікі-дзеці становяцца камандай у калону па адным. На некаторай адлегласці ад каманд стаяць сталы, побач з кожнай знаходзіцца карзіна, у якой змешчаны часткі сюжэтнай карціны. Па сігнале першыя ўдзельнікі бяруць адну частку і бягуць да стала, пераадольваючы перашкоды: абягаюць змейкай кеглі, пераскокваюць праз мяккія кубы, падбягаюць да стала, за якім стаяць удзельнікі-дарослыя, кладуць частку, вяртаюцца і перадаюць эстафету. Дарослыя ў гэты час з частак складаюць карціну. Пасля камандам трэба прыдумаць па карціне апавяданне. Кожнае дзіця гаворыць па аднаму сказу, а дарослыя запісваюць.
Пакуль каманды складаюць апавяданне, праводзіцца гульня з гасцямі.
В. Паважаныя госці, зараз мы даведаемся, ці добра вы ведаеце родную мову. 
Гульня “Перакладзі правільна”
Вядучы называе словы (адначасова дэманструюцца на экране), якія трэба перакласці на беларускую мову. Пасля адказу дакладны пераклад з’яўляецца на экране.
Цветы — … (кветкі), радуга — … (вясёлка), ромашка — … (рамонак), колокольчик — … (званочак), василёк — … (валошка), земляника — … (суніцы), клюква — … (журавіны), кукушка — … (зязюля), тетерев — … (цецярук), скворец — … (шпак), аист — … (бусел), можжевельник — … (ядловец),  ёж — … (вожык), кузнечик — … (конік), муравей — … (мураш), бабочка — … (матылёк).
В. Дзякуй, паважаныя госці! А зараз мы вернемся да нашых каманд і паслухаем іх апавяданні.
Кожная каманда прапануе сваё апавяданне. Напрыклад: “Вось і прыйшла доўгачаканая вясна.Усё навакол прачынаецца ад зімняга сну. З дахаў закапалі ледзяшы, па вуліцах пабеглі ручайкі. Прыляцелі з выраю птушкі. У садзе на дрэве дзеці заўважылі шпакоў. Яны вырашылі зрабіць для іх шпакоўні. Дзеці ўзялі інструменты і пайшлі ў майстэрню. Праз некаторы час шпакоўні былі гатовы. Хлопчыкі прымацавалі іх да дрэва. Хутка ў шпакоўнях пасяліліся шпакі. У садзе зазвінелі іх спевы. Дзеці слухалі птушак і радаваліся вясне.”
В. Малайцы! Цікавыя апавяданні атрымаліся!
Журы аб’яўляе вынікі гульні-эстафеты.
Гульня “Я пачну, а ты прадоўжы”
В. Паважаныя ўдзельнікі, у наступнай гульні вам трэба быць вельмі ўважлівымі.
Заданне для каманды “Вясёлка”.
Хто на галінцы грызе шышку?
Ну, вядома, гэта ... (вавёрка).
З кветкі хто ўзляціць вось-вось?
Ну, вядома, гэта ... (матылёк).
На лясной палянцы ноччу
Чуўся страшны гук:
Вухкаў і палохаў
Там усіх звяроў ... (пугач).
Ноччу ў самым гушчары
Выюць з голаду ... (ваўкі).
Заданне для каманды “Праменьчык”.
Вельмі павольна і ціха
Па лісце паўзе ... (слімак).
Па сасне, як ў барабан,
Гучна стукае… (дзяцел).
Між карчакоў размесціць дом
Шар калючы — добры… (вожык).                                             
Ква ды ква, не песня — цуды!
Слухай ноччу перагуды!
Што быць можа весялей?
Нам спявае…? (Жаба.)
В. Малайцы, вельмі ўважлівыя! У наступнай гульні запрашаем прыняць удзел капітанаў.
Гульня “Адгадай, хто ты”
Капітаны каманд надзяваюць на галаву абручы з прымацаванай да іх карткай з выявай жывёлы (капітан яе не павінен бачыць). Задаючы пытанні па чарзе адзін аднаму, капітанам трэба здагадацца, выява якой жывёлы на іх картцы. Яны могуць адказваць на пытанні “так” або “не”. Задаваць прамыя пытанні, напрыклад: “Я — воўк?”, нельга.
Варыянты пытанняў: Я ўмею лётаць? У мяне ёсць рогі? Ці магу я плаваць? У мяне ёсць капыты? Я расліна? Можа, я жывёла? Я пухнаты?
Напрыканцы правільныя адказы з’яўляюцца на экране.
В. Малайцы, капітаны! Справіліся з заданнем. А зараз адпраўляемся на прагулку.
Удзельнікі становяцца ў калону па адным.
Дынамічная паўза “Сябры прыроды”
Выконваецца пад аўдыязапіс “Гукі лесу”.
Нас кліча дрэва кожнае,                        
Травінка і ручэй.
(Ідуць адзін за адным.)
Вядзе сцяжынка росная.
Не адставай, хутчэй.    
(Ідуць змейкай.)
Усюды мы жаданыя —            
У полі і ў бары.
Прыроды мы адданыя,
Надзейныя сябры.       
(Бягуць падскокамі з нагі на нагу.)
Нас птушкі, насякомыя,          
Жывёлы і звяры,
Дагэтуль не знаёмыя                
Вітаюць, як сябры.
(Ідуць з высокім падыманнем бядра.)
Усюды мы жаданыя —            
У полі і ў бары.                         
Прыроды мы адданыя,
Надзейныя сябры.       
(Бягуць перакочваннем з пятак на наскі.)
У сонейка, у месяца                 
Бываем у гасцях.
Зялёна, светла сцелецца           
Наш у прыродзе шлях.
(Паварочваюцца, ідуць прыстаўным крокам направа.)
Усюды мы жаданыя —            
У полі і ў бары.
(Паварочваюцца, скачуць на адной, потым на другой назе.)  
Прыроды мы адданыя,
Надзейныя сябры.       
(Ідуць і пляскаюць у далоні.)
                          Н. Галіноўская
В. Добра прагуляліся!
Удзельнікі займаюць свае месцы, журы падводзіць вынікі папярэдніх гульняў.
Гульня “Ацані сітуацыю”
Па чарзе кожнай камандзе прапануюць праблемную сітуацыю, якую неабходна ацаніць: падняць сігнал зялёнага колеру, калі так можна рабіць, ці чырвонага, калі так рабіць нельга. Другая каманда таксама ўважліва слухае і ў выпадку неабходнасці дапамагае шукаць правільны адказ.
Сітуацыя для каманды “Вясёлка”.
Вольга была ў лесе з бацькамі, і ёй вельмі спадабаліся вясновыя ландышы. Іх было вельмі шмат, цэлая палянка. І такія яны прыгожыя! Дзяўчынка сабрала вялікі букет. Ацаніце ўчынак Вольгі. (Дзеці падымаюць сігнал чырвонага колеру і адказваюць: так рабіць нельга, бо мы знішчаем прыроду, кветкі даюць нектар для матылькоў і пчол. Нельга ірваць ландышы, бо яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення.)
Сітуацыя для каманды “Праменьчык”.
Дзеці на прагулцы набралі ў слоік дажджавых чарвякоў, накрылі накрыўкай, паставілі слоік на сонцы, а самі пабеглі гуляць у хованкі. Убачыла гэта Алеся, падбегла да слоіка, адчыніла накрыўку і выпусціла дажджавых чарвякоў. Ці правільна зрабіла Алеся? (Дзеці падымаюць сігнал зялёнага колеру і адказваюць: правільна, чарвякоў трэба выпусціць, бо без паветра і вільгаці яны загінуць. Чарвякі вельмі карысныя. Яны ўзрыхляюць зямлю, дзякуючы гэтаму да каранёў раслін праходзіць вільгаць і паветра.)
Сітуацыя для каманды “Вясёлка”.
Дзяўчынка з бабуляй гулялі па лесе.
— Ой, паглядзі, што я знайшла, — гаворыць дзяўчынка, — гняздзечка! Бабуля, асцярожна, не наступі, давай адыдзем далей ад гэтага месца, каб не напалохаць птушак.
Ці правільна разважае дзяўчынка? (Дзеці падымаюць сігнал зялёнага колеру і адказваюць: правільна, бо птушанят нельга чапаць і браць у рукі. Яны могуць загінуць, а яшчэ птушка можа пакінуць сваё гняздо.)
Сітуацыя для каманды “Праменьчык”.
Неяк на прыродзе дзеці адпачывалі,
Бегалі па траўцы, на сонцы загаралі
І ўсюды смецце пакідалі:
Абгорткі ад цукерак, з бананаў лупіны,
Паперу і пакеты, з арэхаў шкарлупіны…
І толькі надвячоркам дахаты пайшлі ўсе,
А хто за імі смецце збярэ і ўнясе?
                                       Н. Маліноўская
Адкажыце, ці можна так сябе паводзіць на прыродзе? (Дзеці падымаюць сігнал чырвонага колеру і адказваюць: так паводзіць сябе нельга, у прыродзе трэба захоўваюць чысціню і заўсёды прыбіраць за сабой смецце, калі адпачываеш у лесе, каля возера ці рэчкі.)
В. Малайцы! Зараз прапаную ўзгадаць правілы паводзін у прыродзе. Уважліва слухайце, запамінайце і адказвайце на мае пытанні.
Калі ў лес прыйшоў — гуляй,
Толькі ты не забывай:
Нельга ў лесе крычаць,
Вельмі гучна спяваць.
Напалохаць можна птушку,
Мурашку ці звярка,
Усе тады яны адразу
Дадуць з лесу драпака.
Будзем у лесе мы крычаць ці не? (Не!)
З дрэў галінкі не ламі,
Знойдеш смецце — падымі.
Мы смецце будзем раскідваць ці не? (Не!)
Кветкі дарэмна таксама не рві,
Хай радуюць вока людзям яны.
Будзем кветкі рваць ці не? (Не!)
У птушак з рагаткі не страляй ніколі,
Тады песняй парадуюць яны цябе на волі.
Лепей ім зярнятак жменьку сыпані,
Будуць вельмі ўдзячныя за дабрыню яны.
Будзем птушак мы падкармліваць ці як? (Так!)
Матылькоў на ўзлессі таксама не лаві,
Хай пырхаюць па кветках гарэзліва яны.
І не трэба ў лесе кузурак лавіць,
Бо яны на свеце таксама хочуць жыць.
Лавіць мы будзем матылькоў ці не? (Не!)
Грыбы і ягады збірай, а не тапчы нагамі.
Памятай: ты толькі госць у гаі, лесе ці дубраве.
Расліны будзем мы губіць ці не? (Не!)
Заўсёды беражы прыроду,
Вучыся ёю даражыць,
Гэта дом не толькі наш з табою,
У ім патрэбна ў згодзе жыць.
Будзем берагчы прыроду мы ці як? (Так!)
                              Н. Маліноўская
В. Вельмі добра! Трэба берагчы нашы лясы, палі, лугі, азёры, і прырода будзе нам удзячна.
Журы падводзіць вынікі гульні.
В. Напярэдадні нашы ўдзельнікі атрымалі хатняе заданне — зрабіць касцюм з непрыдатнага матэрыялу. Як яны справіліся, мы хутка ўбачым. Дзеці могуць ісці рыхтавацца да паказу. (Дзеці ідуць пераапранацца.) А з бацькамі мы яшчэ крышку пагуляем.
Гульня “Які? Якая?”
Удзельнікі-бацькі абедзвюх каманд становяцца паўкругам. Вядучы кідае мяч па чарзе кожнаму з іх і называе якую-небудзь жывёлу. Дарослы, які зловіць мяч,  падбірае і называе прыметнік, якім можна апісаць гэту жывёлу і ў той жа час ахарактарызаваць чалавека, затым вяртае мяч.
Заяц — … труслівы (шпаркі) як заяц.
Ліса — … хітры як ліса.
Мядзведзь — … нязграбны (касалапы) як мядзведзь.
Вавёрка — … нястомная (жвавая) як вавёрка.
Пчала — … працавіты як пчала.
Труцень — …. лянівы як труцень.
Сабака — … верны як сабака.
Воўк — … злы (галодны) як воўк. І г.д.
В. (звяртаецца да бацькоў). Малайцы, добра справіліся з заданнем! А зараз сустракайце нашых мадэлей гучнымі апладысментамі.
Дэфіле “Незвычайны касцюм”
Кожная каманда дэманструе свае касцюмы ці іх часткі з непрыдатнага матэрыялу, потым расказвае, з чаго яны зроблены і куды ў іх можна пайсці. 
В. Якія ў нас творчыя ўдзельнікі! Я атрымала асалоду і задавальненне ў час паказу. Нашаму журы прыйдзецца нялёгка, але, думаю, яно справіцца. А пакуль журы падлічвае балы, хачу звярнуцца да вас, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, паважаныя бацькі. Беражыце прыроду! Мы зможам гэта зрабіць, калі нашыя сэрцы будуць захоўваць цяпло і дабрыню да кожнай кветачкі, да кожнага жучка, да кожнага дрэўца. Любіце прыроду і яна адкажа вам узаемнасцю!
Дзеці выходзяць у цэнтр залы, чытаюць верш і суправаджаюць яго рухамі.
Патрэбна нам лясы ахоўваць, 
(Малююць рукамі круг у паветры.)
Звяроў і птушак не пужаць,
(Пагражаюць указальным пальцам.)
Агонь у лесе не распальваць,  
(Тупаюць нагамі.)
Дарэмна кветкі не зрываць.     
(Прысядаюць.)
Зямельку сваю родную            
Шчыра сэрцам кахаць,
(Падымаюцца і прыціскаюць рукі да грудзей.)
І прыроду, быццам маці,
Берагчы і шанаваць!   
(Падымаюць рукі ўверх.)         
                              Н. Маліноўская
Журы падводзіць вынікі дэфіле, а потым усёй гульні, гучаць апладысменты.
В. Любіце прыроду! Шануйце наш родны край!
Пад урачыстую музыку журы ўручае ўдзельнікам гальштукі “Сябар прыроды”.
ЛІТАРАТУРА:
  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2019.
  2. Ладутько, Л. К. Природа в развитии и воспитании детей дошкольного возраста (от 5 до 6 лет) : учеб.-метод. пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / Л. К. Ладутько, С. В. Шкляр. — Минск : Аверсэв, 2017.

СКАЧАТЬ

ПРЕЗЕНТАЦИЯ

свернуть

«Турнир по безопасности» (физкультурный досуг)

развернуть
Физкультурный досуг для детей старшей группы (5-6 лет) с участием законных представителей воспитанников «Турнир по безопасности»
 
Программные задачи: совершенствовать умение переносить накопленный двигательный опыт в игровую деятельность; закреплять представления о Правилах дорожного движения, пожарной безопасности, правилах безопасного поведения дома, при общении с животными, номерах служб спасения, значимости правильного безопасного поведения для охраны своей жизни и здоровья; развивать ловкость, выносливость, быстроту реакции, внимание; воспитывать культуру межличностных отношений в процессе двигательной деятельности.
Материал и оборудование:  карточки с баллами, эстафетные атрибуты: 2 конуса, 2 тоннеля, 2 стола, 2 ведра, 2 дуги,  2 сюжетные картинки разрезанные на части, 2 гимнастические скамейки, 8 кеглей, 12 обручей, аудиозаписи: марша, шума движущегося транспорта, лирической мелодии, звучания пожарного колокола, дипломы и призы по количеству участников команд
Участники: старший инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Партизанского РОЧС г. Минска Чернобук П.В., инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Партизанского РОЧС г. Минска Русалович Т.А., старший инспектор по агитации и пропаганде ГАИ Партизанского РУВД г. Минска Сподабаева Т.А., начальник управления координации повышения квалификации специалистов дошкольного образования МГИРО Василенко Н.О.;  методист МГИРО Клишевич Н.В.; воспитатели дошкольного образования учреждений дошкольного образования г. Минска.
Ведущий мероприятия: руководитель физического воспитания Степанова Е.Б.
 
Ход мероприятия
Команды под звуки фанфар заходят в зал.
Ведущий (Р.Ф.В.). Дорогие ребята и родители! Уважаемые гости! Мы очень рады видеть вас! Сегодня мы собрались на первом турнире по безопасности в этом сезоне. Ребята, профессия спасателя и пожарного – это работа для людей мужественных, сильных, решительных, выносливых, готовых рисковать собственной жизнью, помогая людям в чрезвычайных ситуациях, дорожно-транспортных происшествиях, во время стихийного бедствия. Обязанности спасателя – спасать людей, оказывать первую медицинскую помощь, ликвидировать аварии. А пожарный готовит пожарно-спасательную технику и снаряжение, тушит пожар, оказывает помощь пострадавшим, ликвидирует последствий чрезвычайных ситуаций. И пожарные, и спасатели часто работают вместе, слаженно, стоят на страже наших с вами жизней. К счастью, стихийные бедствия, наводнения, пожары, аварии, экологические катастрофы и чрезвычайные ситуации бывают не так часто, однако работа для спасателей всегда найдется. И сегодня я предлагаю вам преодолеть непростые испытания и посоревноваться. Сегодня мы проверим, готовы ли вы, ребята, вступить в ряды службы спасения. Готовы? (Да).
Приветствие команд
Задача: воспитывать культуру межличностных отношений в процессе двигательной деятельности.
Р.Ф.В.: Итак, в нашем турнире принимают участие 2 команды: «Пожарные» и «Спасатели». Поприветствуйте друг друга уважаемые участники команд.
Команда «Пожарные».
На машинах ярко-красных
Мчимся мы вперёд.
Труд тяжёлый и опасный
Нас, пожарных, ждёт!
Команда «Спасатели».
Кто шагает дружно в ряд?
Мы – спасателей отряд!
Где беда? Скорей, скорей!
Поможем тут же, не робей!
Р.Ф.В.: Оценивать умения, смекалку, выносливость участников турнира будет компетентное жюри (представляется жюри: старший инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Партизанского РОЧС г. Минска Чернобук П.В., инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Партизанского РОЧС г. Минска Русалович Т.А., старший инспектор по агитации и пропаганде ГАИ Партизанского РУВД г. Минска Сподабаева Т.А., начальник управления координации повышения квалификации специалистов дошкольного образования МГИРО Василенко Н.О.).
Разминка
Задача: совершенствовать умение переносить накопленный двигательный опыт в игровую деятельность.
Р.Ф.В.: Чтобы противостоять опасностям, мы с вами должны быть физически крепкими и закаленными. Начнем наш турнир с разминки.
(Проводится разминка: разные виды ходьбы, перестроение в две колонны, выполнение различных видов движений).
Звучит песня «Марш Спасателей»
музыка А. Крюкова
Звучит  звонок по Вайберу, на экране появляется Аркадий Паровозов.
Р.Ф.В.: Ребята, кажется нам звонят.
Аркадий Паровозов (А.П.): Приветствую Вас друзья из страны безопасных наук! Мне сообщили, что у вас сегодня в детском саду проходит турнир по безопасности. И я подготовил для вас интересные задания и эстафеты.  Скажите, знаете ли вы правила безопасности (ответы детей).
Умеете ли вы себя вести на улицах города (ответ детей), а заботиться о своем организме (ответ детей), а знаете что можно и что нельзя? (ответ детей). 
Тогда мы смело можем начинать турнир безопасности. Ребята, к турниру готовы? (Да). Послушайте загадку:
Полосатая дорога –
Пешеходам всем подмога,
Лишь по ней нам осторожно
Перейти дорогу можно (Пешеходный переход) (В.Тунников).
Эстафета «Пройди по пешеходным переходам»
Задача: закреплять представления о Правилах дорожного движения, развивать ловкость, выносливость, быстроту реакции, внимание.
Р.Ф.В.: Уважаемые участники команд, а знаете ли вы какие бывают пешеходные переходы. Правильно! Подземный, наземный, надземный. Молодцы! (Перед каждой командой выкладывается «зебра», скамейка и тоннель. Дети с помощью взрослого поочередно проходят все три перехода. Выигрывает команда, которая быстрее выполнит задание). Уважаемые участники команд вам нужно по «зебре» дойти до скамейки (наземный переход), пройти по скамейке (надземный переход), пролезть в тоннель (подземный переход) и бегом вернуться назад, передать эстафету следующему. Перед каждым переходом стоят, обратите внимание, соответствующие знаки. Но маленькие дети не могут переходить дорогу без сопровождения взрослых, поэтому родители возьмите своих детей за руки постройтесь в колонны для перехода пешеходных переходов. Выигрывает та команда, которая закончит эстафету первой. Команды готовы?! На старт, внимание, марш! Победила команда…. Жюри оценивает результат игры, а мы продолжаем.
А.П.: Молодцы! Справились с этим заданием! Ребята, настоящие спасатели и пожарные знают все правила безопасности, а вы знаете? (Да) Тогда вот вам следующая эстафета.
Эстафета «Кто быстрей!»
Задача: совершенствовать умение переносить накопленный двигательный опыт в игровую деятельность; закреплять представления о правилах пожарной безопасности, правилах безопасного поведения дома.
Возле каждой команды стоит корзина с элементами картинки с изображением опасной ситуации. Каждый участник команды должен взять один элемент картинки,  добежать до стола на противоположной стороне и положить элемент картинки  на стол. Последний участник, взрослый который был первым бежит еще раз  в конце эстафеты и складывает мозаику, после чего возвращается к своей команде. После того как мозаика собрана, дети должны оценить поступок предложенной опасной ситуации и сформулировать правило безопасности.
Р.Ф.В.: Выигрывает та команда, которая закончит эстафету первой и правильно назовет правило безопасности изображенное на ней. Команды готовы?! На старт, внимание, марш! Проверяем правильность выполнения эстафетного задания. Победила команда …. Жюри оценивает команды, а мы продолжаем.
Эстафета «Игра – дело серьезное»
Задача: закреплять представления о Правилах пожарной безопасности, правилах безопасного поведения дома.
Аркадий Паровозов: Молодцы! Я очень рад, что вы знаете как вести себя разных опасных ситуациях. А знаете ли вы, с какими предметами домашнего быта можно играть, а с какими нет? (Да) Сейчас мы это и проверим.
Р.Ф.В.: В следующей эстафете «Игра – дело серьезное» принимают участие все участники команд. Команда «Спасатели» выбирает опасные предметы, команда «Пожарные» - не опасные. Каждый участник берет по одному предмету и несет его  корзинку, и передает эстафету следующему. Выигрывает та команда, которая закончит эстафету первой. Команды готовы?! На старт, внимание, марш! Молодцы, справились, уважаемое жюри давайте проверим правильность выполнения задания (жюри проверяет содержимое каждой корзины). Жюри оценивает результат эстафеты, а мы продолжаем.
Аркадий Паровозов: Молодцы! Вы показали силу, сноровку и смекалку. А чтобы окончательно убедиться в том, что вы по-настоящему достойны стать спасателями и пожарными, я приготовил для вас еще одно последнее, трудное задание.
Эстафета «Служба спасения спешит на помощь»
Задача: закреплять представления о Правилах безопасного поведения дома, при общении с животными, номерах служб спасения; развивать ловкость, выносливость, быстроту реакции, внимание.
Р.Ф.В.: Сейчас у нас эстафета «Служба спасения спешит на помощь». Дети и родители стоят в двух колоннах у стартовой линии, на каждого ребенка родители надевают костюм машин служб спасения (101, 102, 103, 104). Первым на пульт бежит взрослый, который вызывает службу спасения по определенному номеру (поднимает телефон с одним из номеров 101, 102, 103, 104). Задача ребенка определить, чья служба вызывается, добежать до точки назначения забрать взрослого, вернуться назад и передать эстафету следующему участнику. Вызывать службу спасения всегда бежит взрослый. Побеждает команда, которая быстрее и правильнее выполнит эстафетное задание. Команды готовы?! На старт, внимание, марш!
Р.Ф.В.: Победила команда….
Аркадий Паровозов: Молодцы ребята! Вы действительно по праву можете стать моими помощниками и вступить в ряды службы спасения. Здравия желаю! До свидания, до новых встреч (Экран гаснет).
Р.Ф.В.: Уважаемые родители, дети и гости наш турнир по безопасности подошёл к концу. Пока наше уважаемое жюри оценивает результат и подводит общий итог игры наши участники исполнят музыкальную композицию. Ребята выходите на центр зала (дети исполняют песню «Про пожар» слова Синенко В.).
Р.Ф.В.:  Внимание! Слово предоставляется уважаемому жюри.
Жюри объявляет результаты, награждает участников команд дипломами и призами.
Р.Ф.В.:  Вот и завершился наш турнир. Участники команд «Спасатели» и «Пожарные» показали свою силу, сноровку, ловкость и смекалку. Самое главное – все мы получили заряд бодрости, испытали массу положительных эмоций! Занимайтесь физкультурой, укрепляйте своё здоровье и, конечно соблюдайте правила безопасного поведения! До новых встреч!
 
ЛИТЕРАТУРА:
  1. Учебная программа дошкольного образования. – Минск: Нац. ин-т образования, 2019.
  2. Шишкина, Р.Ф.В.: А. Подвижные игры для детей дошкольного возраста: пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / Р.Ф.В.: А. Шишкина, М. Н. Дедулевич. – Мозырь: Белый Ветер, 2016.

СКАЧАТЬ

ПРЕЗЕНТАЦИЯ

свернуть
поделиться в:
Шрифт
Тема
Шрифт
Межбуквенное расстояние
Изображения